Берасцейцу Яўгену пагражае да пяці гадоў турмы за «ўдзел у вайне»
Імаверна, 24-гадовага Яўгена Белямука караюць за жаданне ваяваць ва Украіне.
18.03.2024 / 20:14
Яўген Белямук. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках
Хлопца зваць Яўген Белямук. Ён берасцеец. Яўген нейкі час працаваў кур'ерам у розных месцах у Брэсце.
Сацсеткі хлопца неактыўныя, таму невядома, што ён рабіў з 2022 года. Вядома толькі, што на пачатак вайны ён быў яшчэ ў Беларусі.
Суд над Яўгенам пачнецца 20 сакавіка. Яго абвінавачваюць па першай частцы артыкула 361-3 — «удзел у ваенізаваным фарміраванні аднаго з ваюючых бакоў падчас вайны». Яму пагражае ад двух да пяці гадоў турмы.
Беларусаў раней судзілі па гэтым артыкуле за жаданне ваяваць на баку Украіны. Імаверна, што частка з іх пісалі ў фэйкавыя боты Палка Каліноўскага. Яўген як мінімум дзясяты беларус, якога судзяць па ч.1 арт. 361-3.
Чытайце таксама:
Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram
На БТ расказалі сваю версію, чаму затрымалі магілёўца, які вярнуўся з-за мяжы