Расійскія вайсковыя самалёты лётаюць у Беларусь усё менш
У лютым у Беларусь прыляталі ўсяго 4 самалёты Паветрана-касмічных сілаў РФ, з іх 3 — вайскова-транспартныя і 1 — пасажырскі. Прычым адзін з іх, Ту-134 ПКС РФ, хутчэй за ўсё, увогуле прылятаў проста на тэхнічнае абслугоўванне на мінскі авіяарамонты завод №407, заўважыў «Беларускі Гаюн».
18.03.2024 / 18:24
Усяго, паводле звестак маніторынгавай групы, за люты расійскія самалёты прыляталі ў Беларусь у аэрапорты:
- Нацыянальны аэрапорт «Мінск» — 2 Ту-134 і 1 Ту-154;
- Аэрапорт «Гомель» — 1 Ан-12.
Пры гэтым колькасць авіяцыйнай групоўкі ПКС РФ у нашай краіне за месяц не змянілася. На 1 сакавіка ў Беларусі ўвесь час знаходзяцца наступныя самалёты ПКС РФ:
- «Ліда» — 1 штурмавік Су-25;
- «Баранавічы» — 2 Су-24М/МР і мін. 1 Су-30СМ.
Чытайце таксама:
Брытанская разведка ацаніла ўплыў удару Украіны па авіязаводзе ў Таганрозе
Расіяне знізілі колькасць удараў кіраванымі авіябомбамі — Паветраныя сілы УСУ
Расія забараніла палёты самалётаў A-50 каля Украіны — брытанская разведка