У Мінску адкрыецца першая крама расійскай сеткі электронікі

У Беларусь прыходзіць расійская сетка электронікі DNS. На гэта звярнуў увагу блогер Какабай.

18.03.2024 / 09:07

Першы магазін папулярнай расійскай сеткі электронікі, лічбавай і бытавой тэхнікі зʼявіцца ў гандлёвым цэнтры DiaMond City. Там ужо можна ўбачыць расцяжку з анонсам адкрыцця магазіна. 

DNS — расійская кампанія, уладальнік рознічнай сеткі, якая спецыялізуецца на продажы кампʼютарнай, лічбавай і бытавой тэхнікі, а таксама вытворца кампʼютараў, у тым ліку ноўтбукаў, планшэтаў і смартфонаў (зборачная вытворчасць). У Расіі ў гэтай сеткі больш за 2,6 тыс. магазінаў. У Казахстане іх каля 40. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ва Уладзівастоку. 

У пачатку сакавіка ў гандлёвым цэнтры Minsk City Mall адкрылася першая крама касметыкі і парфумерыі расійскага брэнда «Лэтуаль».

Чытайце таксама:

Колькі каштуюць адныя і тыя ж смартфоны ў Беларусі і суседніх краінах?

Mark Formelle адчыніць у Расіі 42 новыя крамы

У беларускіх крамах з'явіўся прадукт амаль па 1000 рублёў за кілаграм

Nashaniva.com