Пуцін заявіў пра магчымасць стварэння «санітарнай зоны» на ўкраінскіх тэрыторыях
Расійскія ўлады нібыта хочуць засцерагчы свае рэгіёны ад нападаў рознымі сродкамі з тэрыторыі, якая кантралюецца Кіевам.
18.03.2024 / 08:43
AP Photo/Alexander Zemlianichenko
Расія можа стварыць на цяперашніх украінскіх тэрыторыях санітарную зону, заявіў Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з сустаршынямі штаба, піша «Спутнік».
У адказ на прапанову журналіста «далучыць да Расіі Харкаўскую вобласць, каб спыніць абстрэлы расійскіх рэгіёнаў», Пуцін сказаў, што не гатовы казаць пра тое, што і калі трэба далучаць. Пры гэтым ён заявіў пра ідэю «стварыць пэўную санітарную зону на сённяшніх тэрыторыях, падпарадкаваных Кіеву».
Пасля чаго ўдакладніў, што гэта будзе зона бяспекі, якую будзе складана пераадолець сродкамі знішчэння, якія выкарыстоўвае ўкраінская армія.
Чытайце таксама:
ЦВК: Пуцін перамагае на выбарах з рэкорднымі 87,33%. Самы высокі вынік — у Чачні
Пуцін пракаментаваў смерць Навальнага. І сказаў, што быў згодны яго абмяняць
На акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторыях ужо вядомыя вынікі выбараў. Лічбы зашкальваюць