Шэры імпарт у Расіі пацясніў беларускія халадзільнікі
Запуск механізму паралельнага імпарту ў Расіі знізіў попыт на беларускую бытавую тэхніку. Аб'ёмы продажаў халадзільнікаў «Атлант» скараціліся там на 20%.
18.03.2024 / 00:00
А пральныя машыны гэта не закранула — іх экспарт трымаецца, расказалі ў эфіры БТ.
Доля прадаваных халадзільнікаў на тэрыторыі Беларусі складае каля 50%.
А вось прадукцыі на складзе больш, чым летась.
«З аднаго боку, склад — гэта замарожаныя абаротныя сродкі для прадпрыемства, але з другога — магчымасць хутка нарасціць аб'ёмы ў выпадку неабходнасці. Для «Атланта» характэрная сезоннасць. Яна ярка выяўленая, таму склад прадпрыемству аб'ектыўна неабходны. Пытанне менавіта ў тым, наколькі ён вялікі. Пакуль што я не ацэньваю склад «Атланта» як катастрофу. Ён з перавышэннем да мінулага года, але гэта не крытычна ў бягучай сітуацыі», — лічыць генеральны дырэктар Дзмітрый Харытончык.
Кіраваць «Атлантам» Харытончыка паставілі 11 сакавіка. Дагэтуль ён быў намеснікам міністра прамысловасці.
Чытайце таксама:
Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў на «Атлант» і «БЕЛАЗ»
Беларусь адзіная ў ЕАЭС, хто мае станоўчае гандлёвае сальда з Расіяй