На акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторыях ужо вядомыя вынікі выбараў. Лічбы зашкальваюць

Расійскія акупацыйныя ўлады заявілі, што ўжо апрацавалі 100% бюлетэняў у анэксаванай частцы Запарожскай і Херсонскай абласцей, «ДНР» і «ЛНР». Афіцыйныя вынікі прадказальныя.

17.03.2024 / 21:35

Скрын відэа з тг-канала Пушыліна

У «ЛНР» Пуціну далі 94,12% галасоў, у «ДНР» — 95,23%.

На частцы тэрыторыі Херсоншчыны, анэксаванай Расіяй, за Пуціна 88,12% галасоў, на частцы тэрыторыі Запарожжа — 92,95%. 

Трэба адзначыць, што пра свабоднае волевыяўленне і празрыстаць выбараў на гэтых тэрыторыях гаворкі не ідзе.

Чытайце таксама:

Юлія Навальная прагаласавала ў Берліне. На бюлетэні яна напісала «Навальны»

Пенсіянерка ўзарвала петарду на выбарчым участку ў Пермі. Ёй адарвала руку

Як у Расіі і за межамі праходзіць акцыя «Апоўдні супраць Пуціна»

Nashaniva.com