«Кіберпартызаны» папярэджваюць пра небяспечны баг у тэлеграме

«Кіберпартызаны» папярэджваюць пра патэнцыйную небяспеку, якая можа чакаць беларускіх карыстальнікаў тэлеграма. Паводле іх, у версіі тэлеграма для ПК у некаторых карыстальнікаў з'яўляюцца старыя чаты, з якіх яны даўно выйшлі. У профілі такіх чатаў напісана «група недаступная», але пры гэтым адлюстроўваюцца ўсе паведамленні да моманту, пакуль чат не стаў суперсуполкай (адміны ў чаце сталі ананімнымі).

16.03.2024 / 19:34

Каб даць гэтаму рады, «Кіберпартызаны» прапануюць наступны алгарытм:

1) запусціце тэлеграм на ПК і ўважліва паглядзіце спіс чатаў;

2) калі выявілі чат, з якога вы раней выйшлі, з пазнакай «група недаступная»:

Выдаліць такі «недаступны чат» можна толькі ў сябе, у іншых удзельнікаў ён застанецца. Таму варта звязацца з усімі ўдзельнікамі, якія знаходзяцца ў Беларусі, каб яны таксама выдалілі гэты чат.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» ўзламалі звесткі расійскага прадпрыемства па вытворчасці дронаў — і перадалі ўкраінцам

«Кіберпартызаны» расказалі пра новы спосаб махлярства ў тэлеграме

Кіберпартызаны ўзламалі БелТА

«Кіберпартызаны» стварылі кліент Telegram для iOS. Што ён умее і чаму пакуль недаступны для беларусаў унутры краіны

Nashaniva.com