ІП цяпер змогуць падаваць дэкларацыі толькі ў электронным выглядзе
Індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі з 1 ліпеня 2024 года абавязаныя будуць падаваць падатковыя дэкларацыі (разлікі) у падатковую толькі ў выглядзе электроннага дакумента, піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на сталічную інспекцыю МПЗ.
16.03.2024 / 17:42
Намесніца начальніка інспекцыі МПЗ па горадзе Мінску Вольга Тарасевіч рэкамендавала ўсім індывідуальным прадпрымальнікам падрыхтавацца да будучых зменаў і загадзя атрымаць электронны подпіс.
«Гэта атрымаецца зрабіць у 12 рэгістрацыйных цэнтрах», — праінфармавала чыноўніца, дадаўшы, што падрабязная інфармацыя пра атрыманне электроннага подпісу размешчаная на сайце Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг.
Паслуга атрымання электроннага подпісу платная, а сума залежыць ад тэрміну дзеяння сертыфіката юрыдычный асобы і яго функцыяналу.
Чытайце таксама:
Тэрмін падачы падатковай дэкларацыі працягнулі на адзін дзень
Падатковая анансавала праблемы для беларускіх блогераў
Беларусаў, што з'ехалі за мяжу праз Расію, прызнаюць дармаедамі