Папулярная мінская кавярня забараніла наведнікам прыходзіць з ноўтбукамі
Кавярня LЁN абвясціла ў сацсетках, што ўводзіць у сябе фармат laptop-free. Цяпер наведнікам забаранілі прыходзіць туды з ноўтбукамі.
16.03.2024 / 16:38
Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com
«Мы хочам вярнуць атмасферу натуральнасці і перастаць быць каворкінгам», — паведаміла кавярня ў інстаграме.
Госці не могуць цяпер прыходзіць туды з планшэтамі і ноўтбукамі, каб працаваць або проста сядзець у інтэрнэце.
«А калі чалавек будзе есці і чытаць кнігу, піць каву і пісаць — гэта таксама забаронена?» — спытаў адзін з карыстальнікаў.
У адказ на гэта кіраўніцтва кавярні падкрэсліла, што чытаць там забаронена не будзе.
Увогуле сярод каментатараў адныя падтрымалі абмежаванне, паскардзіўшыся, што ў кавярні ніколі не знойдзеш вольнага месца, бо ўсе занятыя фрылансерамі. Іншыя ж заявілі, што больш наведваць гэтую кавярню не будуць, пагатоў іншых месцаў хапае.
Чытайце таксама:
На МАЗе стварылі фудтрак для Мak.by, каб ездзіць па Дажынках
Падатковая паклала вока на чаявыя, якія кліенты пакідаюць у кавярнях