Абвешчаны доўгі спіс прэміі Анемпадыстава за 2023 год
Для ўдзелу ў конкурсе былі абраны працы, аформленыя ў 2022 годзе.
16.03.2024 / 14:09
Узнагарода за найлепшую кніжную вокладку, заснаваная ў 2019 годзе і прысвечаная памяці выдатнага мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава, надаецца за дызайнерскае рашэнне, паліграфічную якасць і адпаведнасць афармлення кнігі яе зместу, паведамляе Беларускі ПЭН.
Доўгі спіс намінантаў на прэмію Анемпадыстава за 2023 год:
- Кацярына Дудко — вокладка кнігі Антося Уласенкі «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»
- Ананімны аўтар — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы»
- Ананімны аўтар — вокладка кнігі Юлі Цімафеевай «Воўчыя ягады»
- Анатоль Лазар — вокладка кнігі Янкі Купалы «Выбранае»
- Анатоль Лазар — вокладка кнігі Васіля Быкава «Знак Бяды»
- Яна Галушкіна, VEHA — вокладка кнігі VEHA «Людзі Лесу / Ludzi Lesu»
- Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Ганны Комар «Мы вернемся»
- Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Наталлі Вішнеўскай «Неба мнагавокае»
- Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»
- Уладзімір Міхневіч, Таісія Чарнуха — вокладка кнігі Аляксандра Чарнухі «Свінні»
- Кацярына Дудко — вокладка кнігі Андрэя Дудко «Супердада»
- Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма»
- Анатоль Лазар, Сяргей Лескець — вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
- Юлія Лар’янава, Таня Скарынкіна — вокладка кнігі Тані Скарынкінай «YESМАМОЧКА»
Чытайце таксама:
Сёння Міхалу Анемпадыставу было б 60 гадоў
Анемпадыстаў: Шэры колер — самы прыгожы. А сцяг — бела-чырвона-белы