Дзвюх беларускіх пісьменніц выдадуць па-польску
Выдавецтва «Пфляўмбаўм» паведаміла пра падпісанне дамоў на выданне кніг Евы Вежнавец і Вальжыны Морт у перакладах на польскую мову.
15.03.2024 / 22:29
Вальжына Морт і Ева Вежнавец (Святлана Курс)
Кнігі маюць выйсці ў выдавецтве Kolegium Europy Wschodniej.
У перакладзе вядомага польскага паэта Богдана Задуры рыхтуецца кніга паэзіі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых».
Над раманам Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» працуе перакладчыца Малгажата Бухалік.
Кнігі выдавецтва «Пфляўмбаўм»
Чытайце таксама:
«Па што ідзеш, воўча?» Святланы Курс трапіла ў топ найлепшых твораў года ў Чэхіі