400 дзён таму знікла сувязь з палітзняволеным Міколам Статкевічам

Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023 года.

15.03.2024 / 15:21

Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 9 месяцаў. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асобага рэжыму. Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023 года, нагадвае «Вясна».

У другой палове лістапада сваякі Статкевіча праз «другія рукі» атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі №13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару.

Яго пазбавілі права на тэлефанаванні і адзінай на год перадачы і спаткання. За апошні год ягоныя родныя не атрымалі ніводнай вестачкі ад Мікалая.

Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня падчас рэйду на сваякоў палітвязняў. Яе асудзілі за «дробнае хуліганства» да 15 сутак арышту.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу

Чытайце таксама:

Для палітвязня Міколы Статкевіча не прынялі рэчавую перадачу і медычную бандэроль

«Калі справа абмяжуецца «глыбокімі спачуваннямі», то такія жудасныя навіны будуць з'яўляцца пастаянна» — Ціханоўская

«Магу толькі маліцца, каб дачка была жывая», — бацька Марыі Калеснікавай, пра якую ўжо год няма навінаў

Nashaniva.com