Сілавікі затрымалі настаўніка, які «прымушаў школьніка зняць вайсковую форму»

Тэлеграм-канал ГУБАЗіКа апублікаваў відэа аб затрыманні мінскага настаўніка з 30-гадовым стажам. Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Аляксандра Шыдлоўскага.

15.03.2024 / 11:32

Скрыншот ГУБАЗіК

На камеру мужчына кажа, што з'яўляецца праціўнікам ваенна-патрыятычнага выхавання школьнікаў і ў цэлым курсу краіны. Настаўнік кажа, што на ўрок прыйшоў дзевяцікласнік у вайсковай форме, і ён прымушаў яго зняць гэту форму.

Таксама ў роліку паказваюць скрыншоты паведамленняў з групы «Сумленныя настаўнікі Мінска і Мінскай вобласці».

«Проста мы развучыліся абараняцца. Не ведаю, як вы, я а ўжо даўно не здаю на падпіску, не займаюся ўсенавучам, не хаджу на ўсякія хакеі і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы, не вяду платныя паслугі. І нічога, ніхто не звольніў, працягваю працаваць», — напісаў аўтар допісу.

Чытайце таксама:

Вынеслі прысуд сямейнай пары Патаповічаў

ГУБАЗіК затрымаў мінчука. Вось як на яго маглі выйсці

Мінчанку асудзілі за перашкоду ў правядзенні ператрусу

Nashaniva.com