У Гродне мужчына замёрз насмерць. Цела выявіў кіроўца маршруткі
Цяпер усе абставіны здарэння высвятляюцца.
15.03.2024 / 09:20
Ілюстрацыйнае фота
Каля 6 раніцы ў міліцыю патэлефанаваў кіроўца гарадской маршруткі. Ён распавёў, што на канцавым прыпынку па вуліцы Карскага ляжыць мужчына без прыкмет жыцця, піша newgrodno.by.
На месца выехалі медыкі. Яны канстатавалі смерць чалавека. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына памёр ад пераахаладжэння.
Зараз супрацоўнікі міліцыі высвятляюць усе абставіны здарэння.
А вось іншаму мужчыну, магчыма, не далі замерзнуць неабыякавыя мінакі. Познім вечарам у чацвер у міліцыю паступіла паведамленне, што ў ГЦ па вуліцы Ціміразева ляжыць мужчына. Высветлілася, што ён моцна п'яны. Мужчыну перадалі медыкам.
Чытайце таксама:
У Беларусі прачнуліся суслікі. Цяпер ужо дакладна зімы не будзе
У Оршы новыя могілкі ператварыліся ў суцэльную коўзанку ВІДЭА