Вынеслі прысуд сямейнай пары Патаповічаў

11 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў Алену і Пятра Патаповічаў да 3 гадоў хатняй «хіміі» паводле артыкула аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК), расказаў знаёмы сям'і «Медыязоне».

14.03.2024 / 21:29

Мужа і жонку затрымалі 5 снежня мінулага года. Пасля 10 сутак на Акрэсціна іх перавялі ў СІЗА №1.

Патаповічаў ужо затрымлівалі ў 2020 годзе падчас «Маршу супраць тэрору». Тады суд аштрафаваў іх па адміністрацыйных артыкулах за непадпарадкаванне службовай асобе (артыкул 23.4 КаАП) і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП).

Тады ж сужонцы расказалі, што іх падазраюць у грубым парушэнні парадку.

Чытайце таксама:

Пасля сутак на Акрэсціна па крыміналцы перазатрымалі сямейную пару

ГУБАЗіК затрымаў мінчука. Вось як на яго маглі выйсці

Мінчанку асудзілі за перашкоду ў правядзенні ператрусу

Nashaniva.com