Работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі
Уладзіслава судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
14.03.2024 / 12:19
Работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі, піша тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Уладзіслаў Беладзед. Фота: Павал Хадзінскі
Уладзіслава судзілі паводле чатырох артыкулаў КК: распальванне варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), распаўсюд і выраб парнаграфіі (Частка 1 артыкула 343 КК), абразу Лукашэнкі (Частка 1 артыкула 368 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).
Яго затрымалі летам 2023 года. Агулам яго арыштоўвалі на 45 дзён паводле артыкула аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП).
Уладзіслаў Беладзед — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рымска-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскай катэдры.
Чытайце таксама:
У мінскім архікафедральным саборы быў ператрус — «Хрысціянская візія»
Супраць Уладзіслава Беладзеда з кафедральнага касцёла распачалі крымінальную справу