«Чужыя каштоўнасці і прыярытэты ўкладаюцца ў неакрэплыя розумы». Віцэ-прэм'ер даручыў Мінінфарму змагацца з блогерамі
Віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка выступіў падчас пасяджэння калегіі Мінінфарма «Аб выніках працы галіны ў 2023 годзе і асноўных задачах Міністэрства інфармацыі на 2024 год», і ягоныя словы прымусяць насцярожыцца тых блогераў, якія цяпер застаюцца ў Беларусі.
12.03.2024 / 18:46
«Асобна хачу сказаць пра дзейнасць блогераў. У апошні час блогеры ўсё часцей становяцца лідарамі меркаванняў, асабліва для падлеткавай і нават дзіцячай аўдыторыі. Часцяком чужыя каштоўнасці і прыярытэты ўкладаюцца блогерамі ў неакрэплыя розумы. І гэты факт не можа не насцярожваць. На блогераў, як і на ўсіх уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, ускладзеныя абавязкі па выкананні нацыянальнага заканадаўства.
Таму міністэрству ў рамках маніторынгу сеткі інтэрнэт у выпадку выяўлення парушэнняў уладальнікамі інтэрнэт-рэсурсаў заканадаўства аб СМІ неабходна неадкладна прымаць адпаведныя меры рэагавання. І блогеры тут — не выключэнне», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.
Гэтае выказванне, якое сведчыць пра намеры дзяржавы «нармалізаваць» беларускіх папулярных блогераў, для беларускіх чыноўнікаў рознага ўзроўню ужо далёка не першае.
Чытайце таксама: