Памёр стрыечны брат Пуціна
На 91-м годзе жыцця памёр Яўген Пуцін, стрыечны брат Уладзіміра Пуціна. Яго сын — намеснік старшыні ў «Газпраме», дачка валодае адной з найбуйнейшых вугальных кампаній у Расіі.
12.03.2024 / 09:08
Наконт прычынаў і абставінаў смерці Яўгена Пуціна не паведамляецца. У канцы лютага ён адзначыў сваё 90-годдзе ў Суздалі ў доме свайго сына Міхаіла, казаў аднакласнік яго дачкі. Пахаванне адбылося 10 сакавіка, піша «Агенцтва».
Сям'я Яўгена Пуціна жыла ў Іванаве да 2002 года і пераехала ў Маскву пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Пуціна, пісаў «Праект». Сын Яўгена Пуціна Міхаіл займае пасаду намесніка старшыні праўлення «Газпрама» і ўваходзіць у праўленне кампаніі. Пяскоў казаў, што гэта «далёкі сваяк» Пуціна, з якім ён не кантактуе.
Дачка Яўгена Пуціна Ганна зараз носіць прозвішча Цывілёва, яна замужам за губернатарам Кемераўскай вобласці Сяргеем Цывілёвым. У 2018 годзе яна атрымала ад мужа, які стаў кіраўніком Кузбаса, 70% кампаніі «Калмар», аднаго з найбуйнейшых расійскіх вуглездабыўных прадпрыемстваў.
Чытайце таксама:
Раптоўна памёр 35-гадовы сын Ігара Сечына — кіраўніка «Раснафты»
Кабаева ўсё? Уладзімір Пуцін знайшоў новае каханне — гісторыка з лонданскай адукацыяй