У Мінску пачаў працаваць адзіны партал сацыяльных паслуг
Адзіны інтэрнэт-партал сацыяльных паслуг 139.бел пачаў працаваць у Мінску. Паводле задумы, партал павінен палепшыць камунікацыю грамадзян з адпаведнымі службамі.
11.03.2024 / 22:06
На старонках партала павінна размяшчацца ўся інфармацыя, звязаная з сацыяльнымі паслугамі і зменамі заканадаўства ў гэтай сферы.
Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Мінска прымае дзясяткі званкоў на дзень. Самыя папулярныя пытанні — паслугі сацыяльнага работніка і сацыяльнага таксі, выплаты пенсій і дапамог.
Таксама працуе адзіная тэлефонная служба па нумары 139. Можна паразмаўляць з аператарам анлайн праз адмысловае акно на сайце. Створана інтэрактыўная карта для самастойнага пошуку інфармацыі.
Заяўкі па сваіх праблемах і пытаннях можна пакідаць у любы час.
На працягу вясны партал 139.бел павінен запрацаваць напоўніцу. Распрацоўшчыкі стварылі і яго мабільную версію.
Чытайце таксама:
Як лечаць у ЛПП і навошта яны дзяржаве
Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка
Ваеннаабавязаных чакаюць змены. Яны тычацца службы па кантракце і адтэрміноўкі ад мабілізацыі