На волю выйшлі тры фігуранты справы аб «масавых беспарадках» у Брэсце
Паводле інфармацыі «Брэсцкай вясны», за апошні тыдзень з калоній выйшлі трое жыхароў Брэста, асуджаных за падзеі 2020 года.
11.03.2024 / 19:08
У цэнтры Віктар Панцялееў, справа Аляксандр Цімафееў. Крыніца: spring96.org
Як стала вядома праваабаронцам, 9 сакавіка 2024 вызваліўся Віктар Панцялееў. Акрамя таго, па іх разліках, 10 сакавіка 2024 года вызваліўся Максім Зіневіч, а 4 сакавіка — Аляксандр Цімафееў. Усе яны цалкам адбылі тэрмін (Панцялеева з Хіневічам прысудзілі да 4 гадоў калоніі, а Цімафеева да 3 гадоў 6 месяцаў).
Асудзілі ўсіх трох мужчын за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 у цэнтры Берасця. Дзеянні пратэстоўцаў тады кваліфікавалі паводле ч. 2 арт. 293 КК «Удзел у масавых беспарадках».
Чытайце таксама:
Экс-палітвязень Дзіма Гопта: Заўжды баяўся ў калоніі, каб мяне не пачалі біць
Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю. Тым часам арыштаваная ягоная жонка
Выйшаў на волю палітзняволены, які першым атрымаў прысуд пасля выбараў 2020 года