Блогера Віталя Усціновіча выпусцілі пасля 25 сутак у ІЧУ Віцебска
Вядомы віцебскі блогер Віталь Усціновіч правёў 25 сутак у ІЧУ. Пра гэта ён распавёў на новым відэа, якое апублікавалі сілавікі.
11.03.2024 / 15:37
На відэа Віталя прымусілі распавесці пра тое, што супрацоўнікі ГУБАЗіК «паводзілі сябе карэктна», а на «сутках» яго не білі.
Пра затрыманне Усціновіча стала вядома 14 лютага. Паводле слоў Віталя, затрымалі яго за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Усціновіч — стваральнік вобраза «дзядулі Шаўшэнкі».
Мужчына здымае ролікі пра кошты ў крамах, зімовую рыбалку і жыццё мястэчак у Віцебскай вобласці — на яго канал падпісаныя каля 50 тысяч чалавек. Пасля затрымання на аватарцы ў яго канале цяпер з'явіўся дзяржаўны герб, туды залілі відэа сілавікоў з ім.
Чытайце таксама:
Сілавікі затрымалі плыўца. Кажуць, што за чахол «маліцеся за Беларусь» на тэлефоне
Пачынаецца суд над Вольгай Брыцікавай з «Нафтана»
Трыятланістцы Зелянкевіч далі два гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе