Новыя разборкі: Балкунец і кампанія выйшлі з аргкамітэта па выбарах у Каардынацыйную раду, бо іх прапановы не пачулі
Паседжанне аргкамітэта па выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання скончылася чарговым скандалам. Трое ўдзельнікаў пакрыўдзіліся на тое, што іх прапановы не былі разгледжаныя, а рашэнні сабатаваныя. А таму яны адмовіліся ад удзелу.
11.03.2024 / 15:04
Хто гэтыя людзі?
Дзмітрый Балкунец
Дзмітрый Балкунец — палітолаг, блізкі да Валерыя Цапкалы.
Анатоль Фёдараў, фота Радыё Рацыя
Анатоль Фёдараў — даўні актывіст БНФ, летась стварыў у Варшаве Кааліцыю беларускіх палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Цяпер прадстаўляецца ўдзельнікам грамадска-палітычнага аб’яднання «Нацыянальна-дэмакратычная платформа».
Руслан Хазін
Руслан Хазін — амаль 20 гадоў адпрацаваў на «Гродна Азоце», а з 2012 да 2020 годзе зарабляў на жыццё электрамантажнікам у Санкт-Пецярбургу. Пасля пераезду з Расіі ў Польшчу каардынаваў працу беларускіх дыяспар.
У выніку Фёдараў выступіў з заявай, у якой падсумаваў вынікі ўдзелу ў аргкамітэце. Ён пераканаўся, што правядзенне выбараў у КР шляхам галасавання беларускіх грамадзян — гэта праект самазваных структур. Заадно адсачыў механізм палітычных маніпуляцый, пераканаўся ў сваёй «поўнай палітычнай перавазе над апанентамі», а таксама выявіў шэраг патэнцыйных прыхільнікаў і саюзнікаў для далейшых дзеянняў.
«Відавочна, усё гэта і ёсць палітычная праца, а не толькі дасужыя размовы», — падсумаваў Фёдараў.
Чытайце таксама:
«Навошта выбары ў Каардынацыйную раду? Які можа быць протапарламент у протадзяржаве?» — Шрайбман