У Расіі студэнту далі 10 сутак за тое, што ён назваў Wi-Fi «Слава Украіне»
Прыладу палічылі сродкам учынення правапарушэння і канфіскавалі.
11.03.2024 / 08:37
Студэнт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта назваў свой Wi-Fi у інтэрнаце «Slava Ukraine!». Яго арыштавалі на 10 сутак, а роўтар канфіскавалі, паведамляе тэлеграм-канал «Осторожно, новості».
22-гадовы студэнт МДУ Алег Т. жыве ў інтэрнаце, у 2022 годзе хлопец хадзіў на антываенныя мітынгі. 6 сакавіка паліцыя знайшла ў яго інтэрнаце сетку пад назвай «Slava Ukraine!» — уладальніка роўтара знайшлі, у яго пакоі правялі агляд. Супрацоўнікі цэнтра «Э» высветлілі, што ў кастрычніку Алег купіў новы роўтар і пры падключэнні стварыў сетку пад такой назвай.
На студэнта склалі пратакол па артыкуле аб публічным дэманстраванні экстрэмісцкай сімволікі (КаАП РФ 20.3) — паколькі гэты лозунг належаў украінскім нацыяналістам, а іх дзейнасць у Расіі забаронена.
У судзе Алег прызнаў, што сетку ён наладзіў сам, суддзя адправіла яго пад арышт.
Алегу далі 10 сутак, пры гэтым роўтар палічылі прыладай учынення правапарушэння і канфіскавалі. У выпадку паўторнага такога парушэння студэнту можа пагражаць крымінальная справа.
Чытайце таксама:
Пуцін абмяркоўваў абмен Навальнага ўсяго за некалькі гадзін да яго гібелі
У Карэліі ФСБ забіла беларуса. Яго западозрылі ў падрыхтоўцы дыверсіі
Жанчына з Екацярынбурга заданаціла ўкраінцам 50 даляраў. Ёй пагражае да 20 гадоў турмы