Шпілеўская расказала, калі ў Беларусі з'явіцца жаночая партыя
Кіраўніца праўладнага Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская ў эфіры АНТ пракаментавала заявы Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасць стварэння жаночай палітычнай сілы.
10.03.2024 / 21:57
«Прэзідэнт гаварыў і пра жаночую партыю. Пра тое, што жаночая партыя павінна быць. Але ў словах прэзідэнта вельмі дакладна прагучала, што любая ініцыятыва павінна саспець з нізоў. Таму я думаю, што партыя ў нас, вядома, з'явіцца, калі прыйдзе для гэтага час», — адзначыла Шпілеўская.
Чыноўніца таксама расказала, што лічыць галоўным для беларускай жанчыны.
«Любая жанчына разумее, што мір — гэта залог поспеху яе сям'і. Гэта залог таго, што ў яе вырастуць дзеці. Залог таго, што яны спакойна працягнуць сваю будучыню. Што яна ўбачыць сваіх унукаў. Для мяне, напрыклад, самае важнае — гэта здароўе і мір. І ўсім жанчынам гэтага зычу».
Чытайце таксама:
Кіраўніца Беларускага саюза жанчын Шпілеўская: Мы гатовы ісці абараняць радзіму