Чаму паўночнае ззянне складана пабачыць у Мінску?
Нядаўна ў Беларусі зноў можна было назіраць незвычайную прыродную з'яву. Але ў Мінску пабачыць ззянне было куды цяжэй, чым у рэгіёнах. Чаму?
10.03.2024 / 17:57
На гэта пытанне адказаў загадчык мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч.
Ён адзначыў, што гарадское засвятленне перашкаджае назіранню паўночнага ззяння. У той час, калі іншыя рэгіёны Беларусі маглі ўбачыць паўночнае ззянне, неба над Мінскам было зацягнута аблокамі.
Аляксандр Мікуліч падкрэсліў, што для назірання з'явы неабходна выбіраць мясцовасць з адкрытым гарызонтам.
Ён таксама адзначыў, што сонечная актыўнасць аказвае ўплыў на з'яўленне паўночнага ззяння, і чым больш магутная ўспышка на Сонцы, тым больш інтэнсіўнае ззянне. Таму летась яркае ззянне можна было назіраць і на поўдні Беларусі.
Чытайце таксама: