За падпіску ў ютубе на «Вольны хор» навапалачаніна кінулі на 15 сутак

Уладзіслаў Бендзікаў атрымаў пакаранне ад суддзі Зінаіды Балаболавай.

09.03.2024 / 14:13

Ва ўдзельніка веламарафонаў Уладзіслава Бендзікава сілавікі не змаглі нічога знайсці, акрамя адной падпіскі ў ютубе на «няправільны» канал, паведамляе канал «Віцебск, я гуляю!»

Суддзі Зінаідзе Балаболавай гэта здалося дастатковай падставай, каб арыштаваць мужчыну на 15 сутак.

Чытайце таксама:

Праз дапамогу сыну-палітвязню прайшла праз суд і мусіла ўцячы ў Літву. Гісторыя Аксаны Хіневіч

Палітвязню Алегу Рубцу прызначылі яшчэ паўтара года зняволення

У Віцебску затрымалі блогера Лёху Павука

Nashaniva.com