Палітвязню Алегу Рубцу прызначылі яшчэ паўтара года зняволення

У судзе Жодзіна 7 сакавіка агучылі прысуд палітвязню Алегу Рубцу па новай крымінальнай справе.

08.03.2024 / 11:04

Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Святлана Самусева прызнала хлопца вінаватым і прызначыла яму ў дадатак да пяці з паловай гадоў зняволення яшчэ паўтара года калоніі, піша «Вясна».

Нагадаем, у чэрвені 2022 года па рашэнні суда пінчуку ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар Алега ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары.

Агулам у ШІЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 сутак.

Чытайце таксама:

У Віцебску затрымалі блогера Лёху Павука

Пастару з Новалукомля далі новыя 15 сутак за пропаведзь

У Гродне затрымалі майстра ААТ «Гроднажылбуд»

Nashaniva.com