Гомельскі ваенкамат расказаў, як будуць выглядаць SMS-позвы
Прыклады SMS-апавяшчэння ваеннаабавязаных распрацавалі ў Беларусі. Пра гэта даведаўся Флагшток з тэндару, абвешчанага вайсковым камісарыятам Гомельскай вобласці.
07.03.2024 / 16:17
Да апублікаванай на электроннай гандлёвай пляцоўцы закупкі «забеспячэнне апавяшчэння абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязі з дапамогай накіравання SMS-паведамлення» на суму адна тысяча рублёў прымацаваны дакумент за подпісам ваенкама Андрэя Крываносава.
У ім гаворыцца, што арыенціровачныя тэрміны ажыццяўлення закупкі — люты—сакавік 2024 года. А ў самым тэндары паказаны тэрмін пастаўкі — з 1 красавіка па 31 снежня 2024 года.
Таксама апублікаваныя патрабаванні да паслугі. SMS ад ваенкамата павінны быць накіраваны ў трох выпадках:
- з мэтай удакладнення звестак воінскага ўліку,
- для мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі (на ваенныя зборы),
- пры прызыве грамадзян на ваенную службу па мабілізацыі (у выпадку вядзення ваенных дзеянняў).
У апошнім выпадку тэкст SMS будзе выглядаць так.
«Вам належыць неадкладна з'явіцца па адрасе, указаным у мабілізацыйным загадзе (у вайсковы камісарыят)».
У канцы лютага Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў законы па пытаннях нацбяспекі. Цяпер сотавыя аператары абавязаны прадастаўляць ваенкаматам і абласным упраўленням КДБ тэлефонныя нумары ваеннаабавязаных.
Так можа выглядаць SMS-позва ў адпаведнасці з данымі дзяржзакупкі (візуалізацыя Флагштока)
Гэта зроблена, каб высылаць SMS-позвы. Такія паведамленні будуць лічыцца афіцыйным паведамленнем. У адпаведнасці з законам, прававыя наступствы ўзнікаюць з моманту дастаўкі паведамлення.
Чытайце таксама:
Парламент прыняў закон аб павестках у армію праз SMS
Мальцаў, Жадобін, Раўкоў. Як склаўся лёс міністраў абароны Беларусі