На мяжы з Польшчай зноў пачалі збірацца вялікія чэргі з аўтобусаў
Сітуацыя змянілася за апошні тыдзень.
06.03.2024 / 19:46
Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшаўка Граніца Брэст — Тарэспаль»
Ад раніцы нядзелі чэргі з аўтобусаў на мяжы з Польшчай не знікаюць. Пікавыя паказчыкі зафіксаваныя а 16-й гадзіне 4 сакавіка. Тады выезду з Беларусі чакалі адразу 30 аўтобусаў і маршрутак.
Цягам апошніх двух сутак у чарзе стаіць ад 11 да 22 аўтобусаў.
Сітуацыя з чэргамі ў ПП «Брэст» па стане на сераду 6 сакавіка з 00 да 18 гадзін. Фота: скрыншот з сайта ДПК РБ
На пачатку мінулага тыдня ў будныя дні чэргаў звычайна не было. У пікавыя гадзіны перад пунктам пропуску «Брэст» збіралася ад 2 да 5 аўтобусаў. Максімальны паказчык на мінулым тыдні да закрыцця двух пунктаў пропуску на мяжы з Літвой — 8 аўтобусаў.
Двума тыднямі раней асаблівых чэргаў таксама не назіралася. У перыяд з 19 па 23 лютага максімальная чарга складала 10 аўтобусаў. Пры гэтым у некаторыя гадзіны праезд быў свабодны.
Сітуацыя з чэргамі ў ПП «Брэст» па стане на сераду 28 лютага з 00 да 18 гадзін. Фота: скрыншот з сайта ДПК РБ
Тое ж было і месяцам раней.
Рост чэргаў на мяжы з Польшчы абумоўлены тым, што пасля закрыцця Літвой пунктаў пропуску «Катлоўка» і, самае галоўнае, «Прывалка» частка аўтобусаў і маршрутак, якія ехалі ў Польшчу праз Літву, былі вымушаныя скіраваць маршрут праз «Брэст». Які ў сваю чаргу застаецца адзіным дзейным пунктам пропуску на мяжы з Польшчай, прызначаным для пасажырскага руху.
Чытайце таксама:
Як змянілася прапускная здольнасць на мяжы з Літвой пасля закрыцця двух пунктаў пропуску
Як цяпер дабрацца з Гродна ў Друскенікі на маршрутцы
«Многія спадзяюцца на хуткае адкрыццё «Брузгоў». Што кажуць гродзенцы пра жыццё ў «аблозе»