Бестселер «Людзі Пуціна» пра тое, як Пуцін з атачэннем захапілі ўладу ў Расеі, выклалі ў адкрыты доступ
Кнігу «Людзі Пуціна. Як КДБ вярнуўся ў Расею, а затым рушыў на захад» Кэтрын Белтан апублікавалі на рускай мове бясплатна.
06.03.2024 / 14:39
«Усім ужо добра вядома аб жорсткасці пуцінскага рэжыму ў дачыненні да ўласных грамадзян. Але ў гонар Навальнага і ўсіх тых, якія прыйшлі развітвацца з ім, мы зрабілі доступ да расейскага перакладу кнігі «Людзі Пуціна» бясплатным. Краіна павінна ведаць сваіх герояў», — напісала Белтан у твітары.
Паплечнік Аляксея Навальнага Леанід Волкаў назваў кнігу «самым важным і фундаментальным даследаваннем таго, як КДБшная эліта перажыла распад СССР, зраслася з мафіяй і зноў захапіла краіну».
Кэтрын Белтан з 2007 па 2013 гады была карэспандэнтам газеты Financial Times у Маскве. Цяпер яна супрацоўнічае з The Washington Post.
Кніга «Людзі Пуціна» выйшла ў 2020 годзе і была прызнаная кнігай года паводле версіі шэрагу брытанскіх выданняў — у тым ліку The Times, The Economist і Financial Times.
З-за кнігі пазовы да Кэтрын Белтан падавалі Міхаіл Фрыдман, Пётр Авен, Раман Абрамовіч, Алішэр Усманаў. Яны дамагліся ўнясення шэрагу правак у кнігу.
Спампаваць кнігу можна тут.
Чытайце таксама: