Мэр Наваполацка, які быў пратэжэ Качанавай, пакідае пасаду 

Кэдэбіст Дзмітрый Дзямідаў, які кіраваў Наваполацкам амаль 10 гадоў, абраны старшынёй Віцебскага абласнога савета дэпутатаў. Гэта пасада не прадугледжвае сумяшчэнне абавязкаў з ранейшай працай.

06.03.2024 / 16:10

Дзмітрый Дзямідаў

Дзмітрый Дзямідаў — паплечнік старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.

Перад пераездам у Мінск у канцы 2014 года Качанава была старшынёй Наваполацкага гарвыканкама, а Дзямідаў — яе першым намеснікам. Яго і пакінулі кіраваць горадам на наступныя 10 гадоў.

Дзямідаў нарадзіўся ў Полацку ў 1975 годзе.

Працаваў у Дзяржкантролі, пасля ў КДБ.

Як і Качанава, паспеў папрацаваць у сферы ЖКГ — быў начальнікам Наваполацкага ЖРЭА.

Цяпер жа Дзямідаў заадно засядае ў Савеце Рэспублікі пад кіраўніцтвам Качанавай.

Чытайце таксама:

Начальнік Чамаданавай стаў старшынёй Мінгарсавета

З мінскіх дэпутатаў Палаты найменшую падтрымку намалявалі Шпакоўскаму — шмат ЛІЧБАЎ

Даносчыцы Бондаравай намалявалі на выбарах менш за 5%

Nashaniva.com