У Курскай вобласці гарыць склад з палівам на горна-абагачальны камбінаце

Беспілотнік атакаваў Міхайлаўскі горна-абагачальны камбінат у Жалезнагорску Курскай вобласці. БПЛА трапіў у рэзервуар з палівам. 

06.03.2024 / 10:50

 «Сёння ў выніку атакі ўкраінскага беспілотніка ў Жалезнагорскім раёне ўзнік пажар на складзе ГЗМ. Гарыць рэзервуар з палівам, пацярпелых няма. На месца выехалі аператыўныя службы», — паведаміў губернатар вобласці Раман Старавойт.

Міхайлаўскі горна-абагачальны камбінат — адно з найбуйнейшых у Расіі прадпрыемстваў па здабычы і ўзбагачэнні жалезнай руды. Належыць кампаніі мільярдэра Алішэра Усманава.

Nashaniva.com