У папулярных сацсетках адбыўся глабальны збой

Карыстальнікі фэйсбука не могуць ўвайсці ў акаўнты, а ў інстаграме перастала абнаўляцца стужка. З праблемай сутыкнуліся па ўсім свеце. З чым звязаны гэты збой, пакуль невядома.

05.03.2024 / 19:35

75% карыстальнікаў фэйсбука, якія паведамілі пра непаладкі, адчуваюць цяжкасці з уваходам, 63% карыстальнікаў інстаграма сутыкаюцца з праблемай працы праграмы. Больш за ўсё скаргаў паступае з ЗША.

Пра збоі ў функцыянаванні фэйсбука ужо паведамілі больш за 530 тысяч чалавек, а ў інстаграме — больш за 84 тысячы.

Па інфармацыі сэрвісу Downdetector, збоі таксама назіраюцца ў працы X, YouTube, WhatsApp, TikTok, сэрвіса Google.

Чытайце таксама:

Расія спрабуе аддзяліць Рунет фільтрамі на ўваходах і выхадах. Але абсталяванне для фільтраў даводзіцца закупляць на Захадзе

Айцішнік з Курска спрабуе зарабіць на беларусах, прадаючы ім «мёртвыя» вакансіі

«Раю выдаліць сумнеўную інфармацыю з сацсетак за апошнія пяць гадоў» — абласны пракурор

«Маці ўсіх зліваў». Адбылася самая буйная ўцечка асабістых даных у гісторыі, якая закранула і Беларусь

Nashaniva.com