Палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута ўганаравалі прэміяй польскага Newsweek
Асуджанага на восем гадоў журналіста назвалі «Фігурай дзесяцігоддзя».
05.03.2024 / 16:28
Андрэй Пачобут у судзе. Фота: БелТА
«Выдатны журналіст, калега, чалавек, які мацнейшы за сталь. Андрэй не змог забраць узнагароду, таму што сядзіць у турме ўжо 1075 дзён. Ён выжыве. Вось пабачыце! Ён яшчэ напіша тэкст пра падзенне Лукашэнкі», — адзначыў журналіст выдання Яцэк Паўліцкі.
Андрэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. Праз два гады яго прыгаварылі да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, яго асудзілі ў тым ліку за артыкул аб нападзе СССР на Польшчу ў верасні 1939-га, абвінаваціўшы ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце».
Журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.