З'явіліся паштовыя маркі з Курапатамі

У эмігранцкай філатэліі беларусаў адбылося чарговае выданне. Маркавы лісток, прысвечаны Курапатам, выданы поштай Польшчы праз паслугу «Мая марка» (Mój znaczek), піша Радыё Рацыя.

05.03.2024 / 14:45

На полі лістка першы слупок з верша Анатоля Сыса «Адпусціце мяне Курапаты».

Маркі прысвечаны тром тэмам. 

На першай марцы фота Курапатаў, бел-чырвона-белы крыж з напісам «Курапаты» на купе чалавечых чарапоў і даты 1937-1941.

Тэма другой маркі — «Ноч расстраляных паэтаў» з датай 29-30.11.1937, прабоінамі ад куль і прабітым куляй гусіным пяром.

Трэцяя марка прысвечана абароне Курапат, якая пачалася, калі ў 2017 годзе па загадзе ўладаў у Курапатах пачалі зносіць крыжы і будаваць бізнэс-цэнтр.

Чытайце таксама:

Як выглядаюць дэбаты на БТ: маналогі кандыдатаў, а пасля дзве хвіліны абмеркавання Курапатаў

Камуністы далей пашыраюць свае фэйкі пра Курапаты. Пішуць іх проста на камянях ФОТА

30 гадоў таму Біл Клінтан наведаў Мінск

Nashaniva.com