Спадзяванне толькі на Бога. Губернатар Санкт-Пецярбурга пасля налёту дронаў аб'ехаў горад з абразом у руках
Губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў разам са спікерам рэгіянальнага парламента, мясцовым мітрапалітам Варсанофіем і іншымі святарамі зрабіў «малітоўны аб'езд» горада праз суткі пасля таго, як дрон урэзаўся ў жылы дом на поўначы Пецярбурга. Пра гэта паведаміла прэс-служба гарадской мітраполіі.
04.03.2024 / 23:45
Губернатарскі «аб'езд» горада па кальцавой аўтадарозе з Казанскай іконай Божай Маці быў прымеркаваны да «надыходзячага перыяду Вялікага посту», які, праўда сёлета пачынаецца толькі 18 сакавіка.
«Правячы архірэй і суправаджаючыя яго маліліся за Свяцейшага Патрыярха Кірыла, прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, улады і жыхароў паўночнай сталіцы», — гаворыцца ў паведамленні мітраполіі.
2 сакавіка ў пяціпавярховы жылы дом на поўначы Пецярбурга ўрэзаўся беспілотнік. Дрон пашкодзіў некалькі кватэр, шэсць чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу.
Чытайце таксама:
Дроны атакавалі Санкт-Пецярбург