Дадалося яшчэ 8 прызнаных палітвязняў
4 сакавіка праваабаронцы прызналі палітвязнямі 8 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сённяшні дзень з'яўляюцца палітвязнямі, складае 1412 чалавек.
04.03.2024 / 21:08
Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Аляксандр Сысоеў, Андрэй Бурак, Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменеў, Дзіяна Завадская, Андрэй Брэмшміт, Віталь Красноў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1412 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Чытайце таксама:
Затрыманая на выбарчым участку мастачка-керамістка Алена Карпенка знаходзіцца ў магілёўскім ІЧУ
Хто той беларус, якога першым затрымалі за «адмаўленне генацыду беларускага народу»
Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю. Тым часам арыштаваная ягоная жонка