З'явіўся ўказ аб пераводзе дзяржорганаў на працу ў ваенны час

Лукашэнка падпісаў указ «Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу», паведаміла прэс-служба палітыка.

04.03.2024 / 18:50

Дакумент удасканальвае парадак пераходу работы арганізацый з мірнага на ваенны час. Таксама рэгламентуюцца пытанні эфектыўнага ўзаемадзеяння структур пры ўзнікненні пагроз нацыянальнай бяспекі з улікам змянення ваенна-палітычных умоў.

У новы ўказ уключылі шэраг дзяржорганаў. Туды трапілі Усебеларускі народны сход, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, а таксама Канстытуцыйны і Вярхоўны суды.

Яшчэ адна навіна — прысваенне вайсковых званняў тым, хто не служыў. Гэтая магчымасць распаўсюджваецца на кіраўнікоў дзяржорганаў, а таксама шэрагу арганізацый пасля ўвядзення ваеннага становішча.

Новы ўказ, як мяркуецца, дапаможа рэжыму Лукашэнкі забяспечыць сістэмнае і бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы і ў ваенны час.

Чытайце таксама:

Служакі Лукашэнкі — каго пасадзілі ў новы парламент

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне

«Парабала Лукашэнкі»: гэты артыкул расійскага Forbes Крэмль прымусіў выдаліць. Пераказваем яго змест

Nashaniva.com