Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю. Тым часам арыштаваная ягоная жонка
Свой тэрмін мужчына адбываў у наваполацкай калоніі. 29 лютага ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша Mayday Team.
04.03.2024 / 18:00
Максім Сяргеенка
Максім Сяргеенка — кіроўца хуткай дапамогі з Магілёва. Яго асудзілі за «павешаных» лялек з асобамі чыноўнікаў паводле ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і па арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). У красавіку 2021 года Сяргеенку прызначылі 3 гады калоніі агульнага рэжыму.
Тым часам у студзені падчас рэйду КДБ на знаёмых і сваякоў палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, затрымалі жонку Максіма — Алесю. Цяпер жанчына знаходзіцца ў СІЗА ў межах крымінальнай справы. У сям'і двое дзяцей 3 і 16 гадоў.
Чытайце таксама:
У Мазыры пачынаецца суд над жанчынай, якая даглядала старую маці
Віляйчук Андрэй Кудзік не выйшаў з сутак па адбыцці 15-дзённага арышту
Выйшаў на волю палітзняволены, які першым атрымаў прысуд пасля выбараў 2020 года