Завочна бяруцца судзіць Леаніда Судаленку і Юрыя Шчучко
Супраць праваабаронцы і былога палітвязня Леаніда Судаленкі адкрылі спецыяльную вытворчасць, то-бок яго збіраюцца судзіць у Беларусі завочна.
04.03.2024 / 16:44
Абвінавачваюць Судаленку па ч. 1, 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі, то-бок яму закідаецца «садзеянічанне ў экстрэмісцкай дзейнасці.
Былы кіраўнік гомельскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Вясна» Леанід Судаленка ў лістападзе 2021 года быў асуджаны да трох гадоў калоніі. Выйшаў на волю ў ліпені 2023-га, цалкам адбыўшы тэрмін, пасля чаго неўзабаве выехаў за межы Беларусі. У лістападзе стала вядома, што супраць яго распачалі новую крымінальную справу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Таксама ў адмысловым тэлеграм-канале з'явілася паведамленне, што спецвытворчасць адкрылі адносна Юрыя Шчучко з Рэчыцы. Яго абвінавачваюць па арт. 188 (паклёп), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні адносна інфармацыі аб прыватным жыцці), ч. 1, 2 арт. 340 (загадзя хлуслівая інфармацыя пра небяспеку), ч. 1 арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні службовай асобы), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі ці народнага засядацеля) КК РБ.
Чытайце таксама:
Завочна збіраюцца судзіць яшчэ дзевяць чалавек, гэтым разам зусім не публічных
Следчы камітэт справіўся з расследаваннем справы Івана Краўцова менш чым за месяц
Завочна бяруцца судзіць Франака Вячорку
Віцебскі суд завочна асудзіў беларуску, якая даўно ўжо жыве за мяжой