Нецікава, прымусова, невядома што і невядома навошта. Мінадукацыі абурылася працай БРСМ і БРПА

У студзені Мінадукацыі правяло калегію на тэму «ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі» з БРСМ і піянерскай арганізацыяй. У пастанове па выніках калегіі, за подпісам міністра Андрэя Іванца, гаворыцца пра «шэраг праблемных пытанняў». Непублічны дакумент ведамства апынуўся ў рэдакцыі «Флагштока». Калі перакладаць бюракратычную мову на чалавечую, то фармальная праца моладзевых арганізацый надакучыла нават Мінадукацыі.

04.03.2024 / 16:10

 У студзені Мінадукацыі правяло калегію на тэму «ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі» з БРСМ і піянерскай арганізацыяй. У пастанове па выніках калегіі гаворыцца аб «шэрагу праблемных пытанняў». 

Такімі пытаннямі лічаць недастатковую колькасць «ініцыятыў першасных арганізацый БРСМ і БРПА», адзначаецца «фактычная размытасць ролі і функцыяналу» БРСМ у рабоце з моладдзю, а таксама «шаблоннасць у правядзенні мерапрыемстваў без уліку патрэбнасцей і інтарэсаў моладзі».

 

Фрагмент дакумента

Больш за тое, Мінадукацыі пабачыла «выпадкі адміністрацыйнага ціску на моладзь з мэтай павелічэння колькаснага складу пярвічных арганізацый БРПА і БРСМ».

У выніку ўсё, што прыдумала калегія Мінадукацыі, — пастанавіла правесці сацыялагічнае даследаванне па пытаннях дзейнасці БРПА і БРСМ ва ўстановах адукацыі (да чэрвеня 2024 года). А таксама зрабіць выбарачны аналіз дзейнасці пярвічак абедзвюх арганізацый і правесці навучальныя семінары для іх сакратароў.

Чытайце таксама:

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

Мінадукацыі выпусціць новы падручнік па філасофіі, хоць і стары «якасна падрыхтаваны»

Падрыхтоўка сілавікоў у ВНУ вырасла на 20%. Міністр адукацыі распавёў пра змены ў сістэме

У 10-х класах гісторыю Беларусі аб'яднаюць з сусветнай гісторыяй у адзін курс

Nashaniva.com