У Самарскай вобласці адбыўся выбух на чыгуначным мосце

Рух цягнікоў па мосце прыпынены. На месцы працуюць спецслужбы.

04.03.2024 / 09:16

Невядомыя паспрабавалі падарваць апору моста праз раку Чапаеўку на перагоне Зорка — Чапаеўск раніцай 4 сакавіка, піша Baza.

Па словах крыніц, гук выбуху быў чутны каля 6:15 раніцы па мясцовым часе. Рух цягнікоў па мосце прыпынены.

Пашкоджанні атрымалі металаканструкцыі маста, а таксама агароджа. Пры гэтым бетонная апора, папярэдне, не пашкоджана.

На гэты момант затрыманы тры пасажырскія цягнікі, якія ехалі з Масквы, і адна электрычка.

Тэрыторыя ачэплена. На месцы працуюць спецслужбы і сапёры.

Чытайце таксама:

Знайшоўся Сяргей Ерамееў, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Бураціі

«Чорны дзень для ССА». УСУ паведамілі пра гібель байцоў 73-га цэнтра спецаперацый

У вайне пераможа той, у каго будзе больш снарадаў. Ці можа гэта быць Украіна?

Nashaniva.com