У Мінск прывезлі мошчы святых, якія ў РПЦ лічацца заменай святому Валянціну
Каўчэг з часціцамі мошчаў святых князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх даставілі ў Свята-Елісавецінскі манастыр Мінска з Мікола-Перарвінскага манастыра Масквы, піша БелТА.
02.03.2024 / 15:58
Зараз мошчы даступныя для пакланення вернікаў у храме ў гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная», дзе яны будуць знаходзіцца да 5 сакавіка. На сайце манастыра паведамляецца, што прыкласціся да святыні можна кожны дзень з 9.00 да 21.00.
У дні знаходжання святыні ў манастыры каля мошчаў будзе служыцца акафіст: 3 сакавіка — у 13.30, 17.30, 4 сакавіка — у 9.30, 13.00, 16.30, 5 сакавіка — у 9.30, 13.00, 16.30.
У рускім праваслаўным свеце Пётр і Фяўроння закліканыя стаць заменай Дню святога Валянціна. Дзень у іх гонар адзначаецца 8 ліпеня.
Чытайце таксама:
6 наіўных пытанняў пра хрысціянскую традыцыю шанавання мошчаў