У Расіі выдалілі спасылкі на трэк Васі Абломава, прысвечаны Навальнаму

Трэк Вася Абломаў выпусціў 27 лютага, суправадзіўшы каментаром: «Калі шчыра, мне б хацелася, каб гэтай песні не было зусім».

02.03.2024 / 15:14

Markus Schreiber / AP

Сінгл Васі Абломава «Цяпер далёка адсюль», які, як лічыцца, прысвечаны Аляксею Навальнаму, знік з VK і «Яндэкс.Музыкі», яго таксама нельга паглядзець на YouTube з Расіі, звярнула ўвагу «Медуза».

Пры спробе прайграць кліп на YouTube карыстальнік у Расіі атрымлівае паведамленне: «Відэа недаступна», «Укантакце» і «Яндэкс. Музыка» не паказваюць трэк пры пошуку па ключавых словах, калі паспрабаваць перайсці па прамой спасылцы, то стрымінгі выдаюць паведамленні пра памылку. Афіцыйных паведамленняў аб выдаленні песні не было.

Трэк Вася Абломаў выпусціў 27 лютага, суправадзіўшы каментаром: «Калі шчыра, мне б хацелася, каб гэтай песні не было зусім».

Вершы, якія ляглі ў яе аснову, напісаў 19 лютага 2024 года паэт Леанід Каганаў.

И словно тепло и воду
Антенну и газ со светом
К нам в дом проведут свободу
Раз ты говорил об этом!

И время прийдет, рассудит
Сорвет с палачей одежды!
И сделают это люди,
Которым ты дал надежду.

Лічыцца, што песня прысвечана Аляксею Навальнаму, аднак наўпрост у тэксце гэта не прагаворваецца.

Чытайцце таксама:

Хрыста Грозеў: Забойствы крытыкаў Пуціна могуць працягнуцца

У Маскве развіталіся з Аляксеем Навальным. Людзі скандавалі: «Пуцін — забойца!»

Жалобная працэсія на могілках, дзе хаваюць Навальнага, расцягнулася на некалькі кіламетраў

Nashaniva.com