Стала «чысценька і акуратненька». У Оршы знішчылі яшчэ адзін узор савецкага дэкаратыўнага мастацтва
Да нядаўняга часу сталовая Аршанскага мясакамбіната магла пахваліцца не толькі тым, чым звычайна хваляцца сталовыя — даступным меню, але ўнікальным інтэр’ерам, які захаваўся з савецкіх часоў. Вялізнае пано з керамікі, літыя блокі, арыгінальныя люстры, драўляны дэкор — створаны мастакамі ў 1970-я гады інтэр’ер выгадна вылучаў завадскую сталовую сярод іншых месцаў харчавання на вытворчых аб’ектах. Але напрыканцы лютага ў сталовай зрабілі рамонт — і ад былой прыгажосці не засталося і следу, піша Reform.by.
01.03.2024 / 21:16
Так выглядала сталовая Аршанскага мясакамбіната. Фота: facebook.com/monumentalartby
«Цудоўнае» пераўтварэнне заўважыў паблік Belarusian Soviet Monumental ART.
«Вы думаеце, што гэта прыгажосць ёсць? На жаль, яе ўжо няма. У сталовай зрабілі рамонт. […] Усё стала «чысценька і акуратненька», — пракаментавалі знішчэнне пышнага інтэр’еру эксперты.
«Аршанская газета», якая напісала пра адноўлены інтэр’ер і комплексныя абеды сталовай, ні словам не ўзгадала пра былое аблічча памяшкання.
«Стыльны і стрыманы інтэр'ер схіляе да адпачынку, — апісала газета змены ў абліччы сталовай. — Пасля рамонту абнавілі мэблю і кухоннае абсталяванне. Асноўная зала разлічаная на 100 пасадачных месцаў, у ёй жа ёсць прасторная пляцоўка для актыўнасці. Яшчэ адна зала разлічаная на 40 чалавек, што дазваляе праводзіць два мерапрыемствы адначасова. У інтэр'ер добра ўпішацца любая фотазона і дэкор. У найбліжэйшых планах — аснашчэнне залаў медыятэхнікай. З'явяцца вялікі сучасны тэлевізар і акустычная сістэма для правядзення мерапрыемстваў».
Так выглядала сталовая Аршанскага мясакамбіната да рамонту. Фота: facebook.com/monumentalartby
Фрагмент аздаблення сталовай Аршанскага мясакамбіната да рамонту. Фота: facebook.com/monumentalartby
Фрагмент аздаблення сталовай Аршанскага мясакамбіната да рамонту. Фота: facebook.com/monumentalartby
Так цяпер выглядае сталовая. Фота: orshanka.by
Фота: orshanka.by
Фота: orshanka.by
Фота: orshanka.by
Чытайце таксама:
Савецкі крындж ці культурная спадчына? Як выглядаюць мазаікі на аўтобусных прыпынках
У Бабруйску зносяць будынак са знакамітай мазаікай. Петыцыя не дапамагла