Польшча можа ўвесці эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расіі

Улады Польшчы збіраюцца працаваць над тым, каб увесці эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расіі. Пра гэта 29 лютага заявіў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск пасля сустрэчы з лідарамі пратэстуючых фермераў.

01.03.2024 / 16:27

Дональд Туск. Фота: AP Photo/Petr David Josek

«Мы будзем працаваць разам над тым, каб было ўведзенае эмбарга на расійскую і беларускую сельскагаспадарчую прадукцыю», — сказаў Туск падчас прэс-канферэнцыі.

У прыватнасці, Дональд Туск адзначыў, што будзе размаўляць з лідарамі кіроўнай кааліцыі, падчас чаго будзе іх пераконваць прыняць адпаведны законапраект.

«Мала хто ўсведамляе, што наш рынак у Еўропе і ў Польшчы дэстабілізаваны прадуктамі з Расіі і Беларусі. Таму неабходна зрабіць усе магчымыя крокі, каб пераканаць еўрапейскія інстытуты ў тым, што мы павінны быць вельмі сур’ёзнымі ў пытанні ўвядзення лепшых і больш бяспечных правілаў для нашых краін у дачыненні да імпарту збожжа і прадуктаў харчавання з усходніх напрамкаў», — паведаміў кіраўнік польскага ўрада.

Чытайце таксама:

Чаго хочуць еўрапейскія фермеры?

Блакаванне адзінага дзейнага грузавога пераходу з Беларусі ў Польшчу так і не пачалося. Прынамсі пакуль

Латвія забараніла ўвоз сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі

Nashaniva.com