Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек
29 лютага праваабаронцы прызналі палітвязнямі 8 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сённяшні дзень з'яўляюцца палітвязнямі, складае 1410 чалавек.
29.02.2024 / 21:51
Палітвязень Васіль Палякоў
Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Вікторыя Казакова, Васіль Палякоў, Дзмітрый Палякоў, Валерый Самсоненка, Уладзімір Лісіца, Генадзь Васілюк, Яўген Кладаў, Радзівон Касцінец.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут і тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1410 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Чытайце таксама:
Мінчанку забралі на «суткі» за бел-чырвона-белы сцяг на акне
У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да больш чым 10 чалавек
Работніка БМЗ, якога абяцалі адпусціць, прысудзілі да года калоніі за распальванне варожасці