У Маскве рытуальныя службы адмаўляюцца перавозіць цела Навальнага

Супрацоўнікі службаў рытуальных паслуг адмаўляюцца везці цела апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў царкву для адпявання праз званкі невядомых з пагрозамі, паведаміла прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш.

29.02.2024 / 19:09

Расійскія сілавікі ўжо дзяжураць пры ўваходзе на Барысаўскія могілкі. Фота: AP Photo

«Спачатку нам не далі зняць пахавальную залу для развітання з Аляксеем. Цяпер, калі павінна адбыцца проста адпяванне ў царкве, рытуальныя агенты паведамляюць нам, што ніводзін катафалк не згаджаецца везці туды цела. Усім брыгадам тэлефануюць невядомыя людзі і пагражаюць, каб цела Аляксея яны нікуды не везлі», — напісала яна ў сацсетцы X.

Навальнага збіраюцца пахаваць на Барысаўскіх могілках у Маскве 1 сакавіка. Адпяванне палітыка павінна прайсці ў царкве іконы Божай Маці «Спатоль мой смутак» у маскоўскім раёне Мар'іна ў 14:00.

Чытайце таксама:

У Гродне мужчына прынёс кветкі і фота Навальнага да консульства Расіі. Яго судзілі

Марзалюк пра Навальнага: Ашалелы рускі шавініст, які ідэалагічна ненавідзіць нас, які здзекаваўся з нашай роднай мовы

ФБК: Залы для развітання з Навальным 1 сакавіка не будзе, бо ўсе пляцоўкі адмаўляюцца заключаць дамову

Nashaniva.com