Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты
Суд скончыўся яшчэ ў мінулым годзе, але асобу Віталя Краснова атрымалася высветліць толькі цяпер.
01.03.2024 / 08:00
Віталь Красноў. Фота з ягонага Linkedin 10-гадовай даўніны. Гэта адзінае даступнае ў інтэрнэце фота Віталя.
Мужчыну клічуць Віталь Красноў, яму 35 гадоў. Мінчук. Пра сябе Віталь распавядаў, што праграмуе з 2008 года, займаецца фронтэндам. Апошнім месцам працы Віталя пазначаны EPAM. Там ён быў распрацоўшчыкам.
Адно з хобі мужчыны — камп'ютарныя гульні. Ён стварыў і да затрымання абнаўляў сайт па гульні NewWorld, а таксама праект пра распрацоўку ў Roblox.
Адметна таксама, што сайт-рэзюмэ мужчыны цалкам беларускамоўны. Выкарыстоўваў ён беларускую і ў сацсетках.
Імаверна, яго затрымалі ў жніўні 2023-га — тады перасталі абнаўляцца ягоныя рэсурсы. Суд над Віталём скончыўся 29 снежня 2023. Хлопца вінавацілі па двух артыкулах: фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці і «фінансаванне вайны», імаверна, за ахвяраванні на дапамогу Украіне. Мужчыне пагражала ад пяці да дзесяці гадоў калоніі. Дакладны прысуд невядомы.
1 сакавіка ў яго праходзіць апеляцыя.
Чытайце таксама:
Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка
Маладую менеджарку EPAM, якая вярнулася з Грузіі, будуць судзіць за «фінансаванне вайны»