Абноўленую вакцыну «Спутник V» зарэгістравалі ў Расіі

Таксама была скарэкціравана і інструкцыя да прэпарата, паведамляюць Мінск-навіны.

29.02.2024 / 15:47

Гэты крок дазволіў перайсці да выпрабаванняў абноўленай вакцыны на падлетках, распавёў дырэктар НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург.

Ён адзначыў, што для гэтай катэгорыі пацыентаў не зарэгістраваны «Спутнік лайт», антыгенны склад якога раней таксама быў абноўлены.

Спецыяліст дадаў: плануецца, што даследаванні «Спутніка V» з удзелам непаўналетніх завершацца ў канцы сакавіка.

Чытайце таксама:

Роўна чатыры гады таму ў Беларусь прыйшоў кавід

Nashaniva.com